Матэрыялы 1: беларускія рукапісы арабіцай і іх праблематыка
-
Транслітарацыя беларускіх арабскаграфічных тэкстаў ў кантэксце славянскай праблематыкі транслітарацыі
Генадзь Цыхун. Транслітарацыя арабаграфічных славянскіх тэкстаў складаная з-за вялікіх адрозненняў у пісьмовай сістэме, але беларускія тэксты арабіцай паспяхова перадаюць жывую гаворку. Іншую спецыфіку мы назіраем пры выкананні славянскіх тэкстаў грэчаскім пісьмом (Конікаўскаее ев.): «змешаны» рэжым і паўднёвамакедонскія дыялектныя рысы. -
Гісторыя вывучэння беларускіх арабскіх рукапісаў: школа кітабістыкі А.Антановіча
Галіна Мішкінене. Беларускія рукапісы арабіцай згадваліся і ў XIX ст., але сістэматычна іх вывучыў Антон Антановіч (1968). Ён распрацаваў спецыяльную сістэму перадачы перса-арабскіх знакаў. Валеры Чэкман працягнуў яго распрацоўкі (1985). Даследчая школа А.К.Антановіча і сёння актыўна, а імя навукоўца – назаўсёды ўпісана ў гісторыю беларускага пісьменства. -
Агляд перса-арабскіх сістэм транслітарацыі для беларускай мовы
Івона Радзішэўска. Aгляд дзевяці сістэм транслітарацыі, транскрыпцыі літаратурных помнікаў беларускай арабіцы, іх параўнанне са стандартамі ISO 233:1984 і DIN 31635 для арабскіх і турэцкіх, персідскіх графем). У зводнах табліцах 41 арабаграфічны зычны і 64 галосных з лацінкавамі і кірылічнымі адпаведнікамі. -
Транслітарацыя славянскіх (беларускіх і польскіх) арабскаграфічных тэкстаў
Міхаіл Тарэлка, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Мінск -
Тэфсір татараў Вялікага княства Літоўскага: бібліяграфічны агляд і крыніцазнаўчыя праблемы
Ірына Сынкова. Ірына Сынкова, Мінскі ўніверсітэт кіравання, Мінск -
Польскі пераклад першай суры Карана згодна з рукапісамі літоўскіх татар: папярэдняя тэксталагічная ацэнка крыніц XVIII–XX стст.
Сяргей Цемчын. Сяргей Цемчын, Інстытут літоўскай мовы, Вільнюс