Тэфсір татараў Вялікага княства Літоўскага: бібліяграфічны агляд і крыніцазнаўчыя праблемы

Ірына Сынкова

гэты кантэнт яшчэ ў стане падрыхтоўкі

Ірына Сынкова, Мінскі ўніверсітэт кіравання, Мінск

Ключавыя словы: тэфсір, пераклад Карана, літоўскія татары, кітабістыка

Аксіомай для любога даследчыка рукапіснай спадчыны з’яўляецца неабходнасць пошуку і выяўлення як мага больш захаваных спісаў таго ці іншага твора – аб’екта вывучэння. Гэта стварае неабходную базу для далейшага рознабаковага тэксталагічнага аналізу. І, зразумела, падрыхтоўка крытычнага навуковага выдання патрабуе ўліку па магчымасці ўсіх вядомых на момант даследавання копій, асабліва калі адсутнічае арыгінал (пратограф).

Праект філалагічна-гістарычнага апрацавання і крытычнага выдання тэфсіра татараў Вялікага княства Літоўскага з 2-й паловы XVI ст. (далей – Праект) прадугледжвае працу з некалькімі вядомымі на сёння манускрыптамі, якія змяшчаюць польскамоўны тэфсір татараў ВКЛ. Аднак пры вызначэнні кола крыніц для дадзенага даследавання належыць прыняць пад увагу некалькі прынцыповых заўваг, што датычацца і аб’екта даследавання, і храналагічнага пытання.

На працягу некалькіх стагоддзяў сваёй гісторыі татары ВКЛ карысталіся рознымі тэфсірамі. Перадусім існавалі адрозненні моўныя: спачатку татары карысталіся перекладам Карана на цюркскую мову, які пазней быў выціснуты польскамоўнымі перакладамі. Як падаецца, два фактары ў значнай ступені вызначылі момант з’яўлення перакладаў релігійнай мусульманскай літаратуры татараў ВКЛ на славянскія (беларускую і польскую) мовы: па-першае, моўная сітуацыя ў самім татарскім асяроддзі (паступовы пераход з цюркскай мовы на славянскую)Відавочна, пераломным у гэтым плане стаў рубеж XVI-XVII стст. На пачатку XVI ст., паводле М. Мяхоўскага, татары ў ВКЛ размаўлялі „па-татарску” („loquuntur Thartaricum”) (Меховский 1936: 186). Але да нас дайшлі некаторыя славянскамоўныя тэксты татараў ВКЛ, якія маглі быць напісаныя ўжо ў канцы XVI ст. (гл., напрыклад: Тарэлка, Сынкова 2009). 1, па-другое, спецыфіка рэлігійнай сферы, якая вызначаецца значнай кансэрватыўнасцю. Першы фактар павінны быў падштурхоўваць стварэнне перакладаў. Другі, наадварот, стрымліваць перакладчыцкую дзейнасць. Гіпатэтычна можна меркаваць, што цюркскамоўнымі перакладамі яшчэ працягвалі карыстацца нават тады, калі большасць татараў ужо размаўлялі на беларускай ці польскай мове. Паказальна у гэтым плане тое, што на сёння мы ведаем толькі адзіны тэфсір цалкам на цюркскай мове ў рукапісе XVI ст.Знаходзіцца ў прыватным уладанні (уладальнікі – сям’я Базарэўскіх) (Drozd, Dziekan, Majda 2000: 48). Тут і далей пры існаванні ў навуковай літаратуры падрабязнага бібліяграфічнага апісання рукапіса мы даем яго скарочанае апісанне і спасылку. Больш падрабязныя апісанні даюцца ў выпадку новай інфармацыі альбо удакладнення і выпраўлення ранейшых звестак. Яшчэ адзін цюркскамоўны тэфсір ад XVII ст.Захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Р 214); гл. пра яго таксама ніжэй. прадстаўлены ўжо фрагментарна: першыя суры маюць цюркскі перакладПершыя аркушы тэфсіра страчаныя, тэкст рукапісу пачынаецца з 90-га аята суры 2. , з суры 19 перапісчык па невядомых прычынах перайшоў на польскую мову і, такім чынам, атрымалася, што рукапіс адначасова змяшчае фрагмент найпазнейшага вядомага цюркскамоўнага і фрагмент найранейшага з вядомых польскамоўнага тэфсіра.

Гэтыя ўжо вядомыя даследчыкам факты нагадваюцца тут для таго, каб у сувязі з гэтым звярнуць увагу на існаваннедзвюх навуковых праблем. Па-першае, на сёння мы маем ад XVI ст . толькі рукапіс цюркскага перакладу Карана, а ранейшы спісак польскамоўнага перакладу толькі ад XVII ст. Па-другое, суіснаванне пэўны час цюркскага і польскага перакладаў ставіць пытанне: ці варта у межах праекта даследаваць і паказаць суадносіны паміж імі?

Калі працягваць моўную тэму, то трэба таксама ўспомніць пра існаванне фрагментарных перакладаў на беларускую мову. І зноў узнікае пытанне пра суадносіны паміж беларуска- і польскамоўнымі тэфсірамі. У татарскіх рукапісах ХІХ ст. маглі сустракацца таксама рускамоўныя тэксты, якія ўяўлялі сабой выпіскі з вядомага перакладу Г. С. Саблукова, напрыклад Табліца з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігііРукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татараў (1997: 133). .

Другі аспект крыніцазнаўчых праблем звязаны з існаваннем у рукапісах татараў ВКЛ некалькіх перакладаў Карана на польскую мову.

Адзін пераклад, які добра вядомы кітабістам, быў зроблены, відавочна, мінскім імамам Ур’яшам ібн Ісмаілам в XVII ст. (Тарэлка 2006). У Праэкце слушна заўважаецца, што арыгінал перакладу не захаваўся, але ён існуе у некалькіх спісах.

Дзяржаўныя калекцыі:

1 Найбольш ранніУ спісе вядомых рукапісаў тэфсіра татараў ВКЛ, які змешчаны ў Праекце, як магчыма ранейшы пазначаны „Тафсір 1682 (або 1692) г., які захоўваецца ў Пскове”. Але рукапіс 1682 г., які захоўваецца ў Пскове, гэта Каран (не тэфсір!) з нешматлікімі цытатамі з тэфсіра на палях. Тэфсір 1686 г. (згадваўся вышэй). Захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў Мінску (сігнатура Р 214) і з’яўляецца часткова польскамоўным (суры 19-114)Гл.: Drozd (2004: 238); Тарэлка, Цітавец (2011: 24-27). .

Тры тэфсіры знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу. Два з іх у Бібліятэцы Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта:

2 Тэфсір. Першая палова XVIIІ ст. Былы ўладальнік – А. Мухлінскі (сігнатура 868У А. Дрозда ўказаны шыфр 869 (2004: 239). ). Паводле А. Антановіча, фрагмент тэфсіра ў Бібліятэцы Усходняга факультэта змяшчае канец суры 5, поўны тэкст сур 6, 7 (арк. 29b-55b), 20 (арк. 55b-66b), 21 (арк. 66b-77b); пры гэтым на аркушы 55b змяшчаецца канец суры 7 и пачатак суры 20 (Антонович 1968: 102). Адсюль можна было б зрабіць высновы, што дадзены рукапіс не з’яўляецца часткай цэлага тэфсіра, а уяўляе сабою некаторыя вытрымкі з яго. Аднак, маючы копію с. 55b–56a, мы можам з упэўненасцю сказаць, што 20-й суры папярэднічае 19-я, а не 7-я сура. Такім чынам, дагэтуль застаецца адкрытым пытанне: ці ўяўляе гэты рукапіс частку былога тэфсіра, ці гэта ад пачатку былі некалькі выбраных сурГл. таксама: Drozd (2004: 238-239). .

3 Тэфсір. 1811-1825 гг. Перапісчыкі – Багдан Буцютка, Мустафа Ждановіч; былыя ўладальнікі – Магмед Мацвей Буцутка (Біцютка), А. Мухлінскі (сігнатура 867)Гл. таксама: Антонович (1968: 95-97); Drozd (2004: 239). .

Адзін рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Інстытута ўсходніх рукапісаў Расійскай Акадэміі навук:

4 Тэфсір. Апошняя чвэрць XVIII ст. (D 723) (Халидов 1986: 45; Suter 2004: 448-483).

Два спісы Мінскага тэфсіра Ур’яша ібн Ісмаіла знаходзяцца ў Літоўскіх дзяржаўных калекцыях:

5 Тэфсір Алі Буцуткі 1788 г. Бібліятэка Віленскага універсітэту (F 3-392) (Мишкинене, Намавичюте, Покровская 2005: 11; Drozd 2004: 239 – № 6).

6 Тэфсір Йозефова 1890 г. Нацыянальны музей Літвы (R-13.012) (Мишкинене, Намавичюте, Покровская 2005: 32–33;

Drozd 2004: 238 – № 4; Suter 2004).

Адзін рукапіс тэфсіра захоўваецца ў Вялікабрытаніі:

7 Тэфсір 1725 г. Бібліятэка Францыска Скарыны ў Лондане (Drozd, Dziekan, Majda 2000: 48; Drozd 2004: 238).

Значная колькасць рукапісаў тэфсіра дагэтуль знаходзіцца ў прыватным уладанні. Напрыклад, у 1997 г. выйшаў каталог татарскіх рукапісаў выставы, арганізаванай Беларускім універсітэтам культуры. На выставе былі прадстаўлены рукапісы сабраныя Ібрагімам Канапацкім. Сярод іншага ў каталогу падаецца апісанне двух тэфсіраў:

1 Тэфсір. Канец XVIII ст. [Смілавічы]. Уладальнікі – Якуб Мейшутовіч, Ісмаіл КанапацкіРукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татараў. С. 9. Рукап. № 5; Drozd, Dziekan, Majda (2000: 8). .

2 Тэфсір. Пачатак ХХ ст. [Даўгінава]. Перапісчык – Адам Рафалаў Асановіч; уладальнік – Іван ЕльяшэвічРукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татараў (1997: 10). Рукап. № 6.; Drozd, Dziekan, Majda (2000: 8). .

Яшчэ адзін рукапіс тэфсіра, таксама з калекцыі сабранай І. Канапацкім, але, відавочна, іншы, быў выкарыстаны швейцарскім даследчыкам Паулем Сутэрам у яго манаграфіі.

3 Тэфсір. Канец ХІХ ст. Уладальнік – І. Канапацкі (Suter 2004: 516-520).

У артыкуле польскага даследчыка Анжэя Дразда згадваюцца яшчэ шэсць рукапісаў тэфсіра з прыватных уладанняў. Аднак два з іх на сёння, відавочна, страчаныя, адзін, па словах аўтара, быў набыты пасольствам Ірана ў Варшаве і, такім чынам, таксама стаў па сутнасці недасягальным для даследчыкаў.

4 Тэфсір 1723 г. перапісчык – Ісмаэль Яблонскі (Drozd, Dziekan, Majda 2000: 48).

5 Тэфсір. Канец XVIII ст. Былы ўладальнік – парафія ў Некрашунцах (Drozd 2004: 239 – №8). Зараз знаходзіцца ў в. Таўсюны (Tawsiuny, Tausiūnai), Літва.

6 Тэфсір. 1820 г. Перапісчык – Давід Лебедзь (з Бутрыманцаў); уладальнікі сям’я Рызвановічаў (Каўнас); у 1997 г. (набыты пасольствам Ірана ў Варшаве) (Drozd 2004: 239 – № 10).

7 Тэфсір. 1843 г. Перапісчык – Ян Паўтужыцкі (Антонович 1968: 42-43)Паводле А. Дразда зараз магчыма знаходзіцца ў Ляхавічах у прыватным уладанні сям’і Мурзічаў (Drozd 2004: 240 – № 16). .

8 Тэфсір. 1846 г. Перапісчык – Ях’я Паўтажыцкі (Навагрудак); уладальнік – слонімская парафія (Drozd 2004: 240)Рукап. № 17. Магчыма страчаны. .

9 Тэфсір. 1858 г. Перапісчык – Алі Якуб Ждановіч (Drozd 2004: 240)Рукап. № 18. Магчыма страчаны. .

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі маецца копія тэфсіра з прыватнага збору, месцазнаходжанне якога на сёння не вядома:

10 Тэфсір. ХVIII ст. (мікрафільм гэтага рукапісу захоўваецца пад сігнатурамі 11Рк 473 (MH 16 1-3) /пазітыў/; 11Рк 474 (MH 16 1-3) /негатыў/). Рукапіс няпоўны (адсутнічае канец), змяшчае тэкст і переклад сураў 1-65 (Тарэлка, Цітавец 2011: 90). Яшчэ адзін вядомы па навуковай літаратуры рукапіс патрабуе больш дэталёвага даследавання на прадмет таго, чым ён на самой справе з’яўляецца – Каранам ці тэфсірам.

11 Тэфсір (?) 1900 г. Перапісчык – Юзэф Карыцкі; уладальнікі – Аляксандр Байрашэўскі, мячэць у Крушынянах (Konopacki 1966: 202; Антонович 1968: 45)Гл.: Konopacki (1966: 202 – № 3). . Магчыма гэты манускрыпт знаходзіцца зараз на Беласточчыне.

Апроч таго падчас палявых даследаванняў у апошнія гады на тэрыторыі Беларусі былі выяўлены яшчэ два рукапісы тэфсіра, якія з’яўляюцца дасягальнымі для вывучэння, дзякуючы зробленным копіям.

12 Тэфсір. Перапісчык Халіль Юзэфовіч. ХІХ ст.

13 Тэфсір. Пачатак ХІХ ст. (копія першых 27 сур).

Такім чынам, нават калі не прымаць пад увагу тыя рукапісы, што лічацца страчанымі, а казаць толькі пра тыя, якія рэальна існуюць і месцазнаходжанне якіх вядома, іх агульная колькасць перавышае дзясятак, пры тым, што рукапісная спадчына ў прыватных уладаннях на сёння яшчэ не вельмі добра даследавана, і тут яшчэ застаюцца магчымасці новых адкрыццяў. Усе вызначанныя захаваныя (цалкам або часткова) рукапісы ў сукупнасці ствараюць досыць шырокую базу для навуковага даследавання аднаго канкрэтнага перакладу, зробленага ў XVII ст. Ур’яшэм ібн Ісмаілам.

Аднак гэта не адзіны польскамоўны пераклад, які можна знайсці ў рукапісах татараў ВКЛ. Некаторыя рукапісы тэфсіра, у тым ліку і згаданы ў дакументах Праекту рукапіс, што захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі (сігнатура ЧЗ 1814), змяшчае не пераклад Ур’яша ібн Ісмаілам, а перапісаны арабскімі літарамі так званы Каран Яна БучацкагаГл.: Wójcik (1995:15-28). , выдадзены ў Варшаве ў 1858 г. Гэты пераклад таксама прысутнічае ў рукапісе-канвалюце з прыватнай калекцыі, у якім аб’яднаныя кітаб і суры 67-114 з Карана Я. Бучацкага, перапісаныя арабскім алфавітам і датаваныя 1868 г. Менавіта гэты пераклад часам цытуецца і ў некаторых хамаілах (напрыклад, у хамаіле 1932 г., што знаходзіцца ў прыватным уладанні, змяшчаецца 36-я сура Карана з падрадковым перакладам паводле Карана Я. Бучацкага). Для Праекта гэтыя рукапісы відавочна асобнай важнасці не ўяўляюць, хоць па-своему было б цікава вызначыць ступень уплыву татар- скага перакладу на філамацкі.

Апроч гэтага ў рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ захаваўся яшчэ адзін пераклад Карана на польскую мову, які дагэтуль не трапляў пад увагу даследчыкаўЯму быў прысвечаны адмысловы даклад М. Тарэлкі на канферэнцыі ў Вільні Гісторыя і культура цюркаў у Літве 29-31 мая 2013 г. . Ён вядомы нам сёння па трох спісах, два з якіх змяшчаюцца ў асобных рукапісах: адзін знаходзіцца ў недзяржаўнай калекцыі, а другі нядаўна быў набыты Нацыянальнай Бібліятэкай Беларусі (паводле паперы датуецца канцом ХІХ – пачаткам ХХ стст.). Яшчэ адзін спіс гэтага перакладу знаходзіцца ў складзе кітаба 1847 г. (перапісчык Мустафа Шагідэвіч), які захоўваецца ў прыватнай калекцыі. Цікава тое, што ўсе тры рукапісы змяшчаюць толькі тэкст сураў 78-114 на арабскай мове з перакладам, адрозным ад Мінскага тэфсіру Ур’яша б. Ісмаіла і Карана Бучацкага, і тлумачэннем да іх на польскай мове.

І нарэшце, яшчэ адзін праблемны вузел узнікае пры вызначэнні храналогіі. Гэтае пытанне ўжо закраналася на пачатку артыкула. У дакументах Праекту неаднаразова і даволі катэгарычна сцвярджаецца, што асноўны пераклад (Ур’яша ібн Ісмаіла) быў зроблены ў XVI ст. Галоўным аргументам на карысць гэтага служыць наяўнасць у мове тэфсіра некаторых архаізмаў, характэрных менавіта для XVI ст. Так у рукапісе XVIII ст. адзін раз у перфект 3 ас. мн. л. інтэрпалявана форма дапаможнага дзеяслова: przeſtały wody > prasṣṭāli wudi sūŋ [prestaly vody sq] ‘спынілся воды’ (BB, Gen. 8:1 > 6b:1). Але ўжо на пачатку XVI ст. ужыванне дапаможнага дзеяслова ў формах прошлага часу сустракаецца вельмі рэдка (Klemensiewicz 2002: 303). Аналіз жа калафона да Тэфсіру 1686 г. сведчыць хутчэй на карысць пазнейшага ўзнікнення гэтага перакладу (Тарэлка 2006: 34-43).

Высновы

Прымаючы пад увагу існаванне ў рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ розных перакладаў Карана, можна, па-першае, удакладніць аб’ект даследавання ў межах Праэкта. Ім з’яўляецца пераклад імама мусульман г. Мінска Ур‘яша ібн Ісмаіла , або Мінскі тэфсір, як адзіны поўны і арыгінальны (узнікшы ў асяроддзі саміх татар ВКЛ) пераклад.

Па-другое, праблема суадносін і уплываў паміж рознымі перакладамі можа вырашацца як у самастойных даследаваннях, так і ў пэўнай ступені ў межах Праекта для вызначэння месца Мінскага тэфсіра ў гісторыі рэлігійнай літаратуры мусульман ВКЛ (а пазней – Рэчы Паспалітай).

Важнай, на наш погляд, з’яўляецца таксама праблема датавання Мінскага тэфсіра, для вырашэння якой, відавочна, трэба прыцягнуць не толькі лінгвістычныя аргументы, але таксама рэлігіязнаўчыя, гістарычныя і культуралагічныя.

Літаратура

Антонович A.К., 1968, Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система, Вильнюс.

Халидов A.Б., 1986, Арабские рукописи института Востоковедения: крат. кат. ч. 1 (Акад наук СССР, Ин-т Востоковедения), М.: Наука.

Меховский М., 1936, Трактат о двух Сарматиях, М.-Л.: АН СССР.

Мишкинене Г., Намавичюте C., Покровская Е., 2005, Каталог арабскоалфавитных рукописей литовских татар, Вильнюс: изд-во Вильнюсского университета.

Рукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татараў: кат. выст.: (да 600-годдзя татар. асадніцтва на Беларусі), 1997, Мiнск.

Тарэлка M.У., Цітавец А.І. (уклад.), 2011, Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX стагоддзя з дзяржаўных кнігазбораў краіны. Каталог, Мінск: Беларуская навука.

Тарэлка M.У., 2006, Калафоны Мінскага Тафсіра 1098 / 1686 г., „Здабыткі”, Выпуск 8, Мінск, s. 34-43.

Тарэлка M., Сынкова I., 2009, Адкуль пайшлі ідалы: помнік рэлігійна-палемічнай літаратуры з рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага, Мінск: Тэхналогія.

Drozd A., 2004, Koran staropolski. Rozważania w związku z odkryciem tefsiru mińskiego z 1686 roku, „Rocznik Biblioteki Narodowej” XXXVI, Warszawa, s. 237-250.

Konopacki M., 1966, Piśmiennictwo Tatarów polsko-litewskich w nauce polskiej i obcej, „Przegląd Orientalistyczny”, nr 3(59), s. 193-204.

Drozd A., Dziekan M.M., Majda T., 2000, Piśmiennictwo i muhiry Tatarów polsko-litewskich. Katalog zabytków tatarskich, t. 3, Warszawa: Res Publika Multiethnika.

Suter P., 2004, Alfurkan Tatarski. Der litauisch-tatarische Koran-Tef- sir, Köln – Weimar –Wien: Böhlau Verlag.

Summary

The translations of Koran (tafsirs) that are known today in the manuscripts of Tatars of the former Grand Duchy of Lithuania are discussed in this article.

There are some tafsirs. The earliest of them (written in the Turkish language) are in two manuscripts (16th and 17th centuries). The earliest manuscript (Minsk) with the translation into Polish (the translation of Uryash ivn Ismail) also is dated to the 17th century. This translation is also in the other manuscripts – sex of them are in state collections of Wilno, S.-Petersburg, London and ten ones are in the private collections. Besides the translation of Philomaths, published in Warsaw in 1858, penetrated into the Tatar manuscripts.

Another variant of the Polish tafsir occurs in the Tatar manuscript – the commentary – whose origin still is unknown. It is important also to research the mutual influences and relations of these variants of the tasfir.

Ірына Сынкова

Тэфсір татараў Вялікага княства Літоўскага: бібліяграфічны агляд і крыніцазнаўчыя праблемы - May 27, 2020 - Maxime Seveleu-Dubrovnik