-
Трэцяя азбука беларускай мовы
Беларускі арабскі алфавіт (арабіца) пачаў уваходзіць ва ўжытак ў 15-м стагоддзі і быў добра прыстасаваны да старажытнабеларускай мовы, што бытавала тады ў дыглоснай прасторы. Кнігі, што пісаліся гэтай граматай, «кітабы», вельмі дакладна адлюстроўваюць асаблівасці (аканне, дзеканне, цеканне) беларускай мовы. У гэтым артыкуле разглядаецца адзін з такіх тэкстаў. -
Даследчык беларускіх кітабаў Антон Антановіч
Жыццё руплівай працы і няспынных пошукаў буйнога даследчыка беларускіх кітабаў Антона Канстанцінавіча Антановіча. Як Мендэльсон адкрыў Баха, Антон Антановіч зрабіў магчымым сістэматычнае даследванне беларускае арабіцы. -
Адкуль беларускія арабскія літары пайшлі суць
Інфаграфіка, паказваючая паходжанне літар беларускай арабіцы і тры яго галоўныя этапы. -
Спампаваць
Кнігі і артыкулы пра беларускую арабіцу і беларускіх татараў. -
Буквар
Галоўная мэта любой графічнай сістэмы — правільна перадаваць фанемы мэтавай мовы. Гэты буквар падае літары, арыентуючыся на беларускую фанетыку: адсутнасць рэдукцыі якасці гукаў, спецыфічныя альвеалярныя прыгукі пры памягчэнні (дзеканне, цеканне). Матэрыял ілюстраваны выявамі. -
Матэрыялы 1: беларускія рукапісы арабіцай і іх праблематыка
Навукова-даследчыя матэрыялы па пытаннях апрацоўкі беларускіх і польскіх арабскаграфічных тэкстаў ў кантэксце аналагічнай славянскай і індаеўрапейскай праблематыкі: тэарытычныя пытанні даследвання пісьменнасці, транслітарацыя і транскрыпцыя тэкстаў, выкарыстанне арабскага алфавіта іншымі індаеўрапейскімі мовамі, цюркскімі мовамі і іх характэрныя рысы. Тэхнічныя асаблівасці пісання, капіявання і кампілявання беларускіх рукапісаў арабіцай. -
Матэрыялы 2: беларускія татары Ліпка: мінуўшчына, сучаснасць, будучыня
Навукова-даследчыя матэрыялы па пытаннях апрацоўкі беларускіх і польскіх арабскаграфічных тэкстаў ў кантэксце аналагічнай славянскай і індаеўрапейскай праблематыкі: тэарытычныя пытанні даследвання пісьменнасці, транслітарацыя і транскрыпцыя тэкстаў, выкарыстанне арабскага алфавіта іншымі індаеўрапейскімі мовамі, цюркскімі мовамі і іх характэрныя рысы. Тэхнічныя асаблівасці пісання, капіявання і кампілявання беларускіх рукапісаў арабіцай.