Трэцяя азбука беларускай мовы
Чытаць на Medium
Беларускай мове пашчасціла стаць адной з рэдкіх моў, якія могуць ганарыцца трыма незалежнымі графічнымі сістэмамі: лацінскай, кірылічнай і персідска-арабскай. Беларускі лацінскі алфавіт
Прыклад беларускай лацінкі: зборнік вершаў «Гусляр» Янкі Купалы. Пецярбург, 1910. Чытаць яго цалкам на «Беларускай палічцы» ці перайсці да сучасных беларускіх тэкстаў лацінкай.
Prykład biełaruskaj łacinki: zbornik vieršaŭ «Huślar» Janki Kupały. Pieciarburh, 1910. Čytać jaho całkam na «Biełaruskaj paličcy» ci pierajści da sučasnych biełaruskich tekstaŭ łacinkaj. быў запатрабаваны на працягу 19-га і ў пачатку 20-га стагоддзяў, і ім карысталіся класічныя пісьменнікі, такія як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Цётка, Янка Купала, а таксама самыя папулярныя перыядычныя выданні, такія як газета Наша Ніва (існуе і дагэтуль), а таксама «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, якія арыентаваліся на найбольш шырокія колы насельніцтва.
Беларускі арабскі ж алфавіт (арабіца) пачаў уваходзіць ва ўжытак ў 16-м (магчыма, 15-м) стагоддзі сярод беларускіх татараў лі́пка, якіх ў часы Вялікага Княства Літоўскага запрасіў сяліцца на тэрыторыі Беларусі Вялікі Князь Вітаўт з прычыны ваенна-палітычнай дамовы з ханам Тахтамышам. На працягу 14—16 стагоддзяў гэтыя татары пакрысе перасталі карыстацца сваёй уласнай мовай і пачалі выкарыстоўваць старабеларускую мову, запісваючы яе з дапамогай персідска-арабскай граматы, якой яны штатным чынам карысталіся як мусульмане. На беларускіх землях таго перыяду мела месца вусна-пісьмовая дыглосія (двухмоўе): у той час як народнай мовай была старабеларуская (яна ж стараўкраінская, саманазва «про́стая мова»), пісьмовыя дакументы складаліся на царкоўнаславянскай (дакладней, на яе ўкраінска-беларускім зводзе). Татары апыняліся ў зручным становішчы для здымання злепка з мовы: яны адначасова размаўлялі на (стара)беларускай мове і ў той жа час, будучы мусульманамі, не былі стрыманыя неабходнасцю выкарыстоўваць царкоўнаславянскія літары і мову для пісьма: яны фанетычным чынам адлюстроўвалі сваю гаворку літарамі персідска-арабскага алфавіта і на працягу шматлікіх стагоддзяў назапасілі цэлы корпус (стара)беларускіх тэкстаў.
Перайсці да карты беларускіх дыялектаў «dialects.natatnik.by». Ці чытаць пра дыялекталагічныя экспедыцыі Акадэміі навук Беларусі на philology.by. Гэтыя тэксты каштоўныя тым, што ў іх захаваная жывая беларуская гаворка: чытаючы іх, мы акунаемся ў шматлікія характэрныя асаблівасці мовы пэўнага месца і часу — фаналагічныя (аканне, дзеканне, цеканне) ды стылістычныя (выбар лексікі), у той час як іншыя тэксты гэтага ж перыяду толькі млява бубняць па-царкоўнаславянску. У шматлікіх выпадках знайшлі адлюстраванне нават фанетычныя асаблівасці тэрытарыяльнага дыялекту аўтара.
Кнігі гэтай літаратурнай традыцыі вядомыя як «кітабы», што ў перакладзе з арабскай і азначае «кніга». Кітабы змяшчаюць усходнія легенды, байкі, прыгодніцкія гісторыі, апісанні рытуалаў, так званы «Мерадж» (паэму пра ўшэсце Магамета), маральна-этычныя настаўленні маладому пакаленню, пратаколы варажбы на лістах, тлумачэнні сноў. Сярод кітабаў сустракаюцца і іншыя роднасныя ім кнігі: тэфсіры (تفسير, беларускія і польскія каранічныя паралельныя каментарыі), тэджвіды (تَجْوِيد, правілы чытання падчас набажэнстваў), хамаі́лы (адмысловыя малітоўнікі).
Ніжэй прыведзены прыклад такога тэксту. Ён паходзіць з хамаіла Я. Якубоўскага, стар. 389. Паказаныя наступныя ступені разбору: 1) Зыходны рукапіс (с. 389) без знакаў прыпынку. 2) Тыпаграфскі перадрукаваны тэкст (беларускі арабскі алфавіт, 19 стагоддзе). 3) Транслітарацыі ў кірыліцу і ў лацінку. 4) Сучасны беларускі тэкст, у кірыліцы і ў лацінцы.
Хамаіл Я. Якубоўскага, с. 389
Вектарызаваны малюнак арыгінала | Друкарскі набор | |
---|---|---|
Транслітарацыі ў кірыліцу і лацінку
Беларуская кірыліца | Беларуская лацінка | |
---|---|---|
йак мами бидла свайо гадовац год од году у чисти чвартак у лес пойдзи и ви- ромбай липовайа джева и здзери лика и туйу голайу липу улажи у дупло толка што б ни за- мокла а с тим ликам пайдзи да дому и схавай на виду и винеси на сами великден заважи и завазвайучи гавари |
jak mami bidla svajo hadovać hod od hodu u čisti čvartak u les pojdzi i vi- rombaj lipovaja dževa i zdzeri lika i tuju holaju lipu ulaži u duplo tolka štob ni za- mokla a s tim likam pajdzi da domu i sxavaj na vidu i vinesi na sami velikden zavaži i zavazavajuči havari |
Сучасная беларуская мова
Беларуская кірыліца | Беларуская лацінка | |
---|---|---|
Як маем быдла сваё гадаваць: год ад году ў чысты чацвер у лес пайдзі і вырубай ліпавае дрэва і здзяры лыка. І тую голую ліпу ўлажы ў дупло, толькі каб не замокла. А з тым лыкам пайдзі дадому і схавай на віду. І вынесі на самы Вялікдзень, завяжы і завязваючы гавары: … (і далей ідзе непасрэдна заклінанне) | Jak majem bydla svajo hadavać: hod ad hodu ŭ čysty čaćvier u lies pajdzi j vyrubaj lipavaje dreva i ździary lyka. I tuju holuju lipu ŭlažy ŭ duplo, toĺki kab nie zamokla. A z tym lykam pajdzi dadomu i schavaj na vidu. I vyniesi na samy Vialikdzień, zaviažy i zaviazvajučy havary: … (i daliej idzie niepasredna zaklinańnie) |
Недахопы графічнае сістэмы
Беларускі арабскі алфавіт шырока выкарыстоўваўся для запісу беларускіх тэкстаў і нават быў востра прыстасаваны да беларускай мовы і яе фанетыкі (напрыклад, былі змайстраваныя адмысловыя літары для фанем [дз’], [ц’])
Дзве асаблівыя беларускія фанемы [д͡зj, цj] не маглі быць адлюстраваныя сродкамі перса-арабскай графікі, і беларускія татары — грамадзяне ВКЛ — змайстравалі для іх новыя літары з найбольш падобных існуючых.. Тым не менш, да шматлікіх складаных момантаў не было знойдзена аднастайнага падыходу. Сістэма не была стандартызаваная, і тэксты ўвогуле дэманструюць вялікую варыятыўнасць у напісанні словаў. Наступныя складанасці з’яўляюцца першачарговымі (А. Антановіч, Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом і іх графіка-арфаграфічная сістэма. — Вільнюс, 1968):
- — Літарам ا, ع, ء не было нададзенае ніякае фанетычнае значэнне.
- — Прысутнічае лішкавасць у сямействах літар ض·ظ, ز·ذ, ث·س·ڛ, ڞ·ت, ح·خ.
- — Палаталізацыя (памякчэнне) не адлюстроўваецца на пісьме за выключэннем пар фанем [д]·[дз’], [з]·[з’], [к]·[к’], [з]·[з’], [т]·[т’(ц’)].
- — Не распрацаваны механізм графічнага адмежавання для групы фанем [у]·[у]·[ў]·[о] (усе пазначаюцца літарай و).
- — Няма асобных знакаў для пазначэння фанем [i] і [ы] (ی).
Ініцыятыўная група Еўлампіева і інш. падрыхтавала праект з мэтай ўключэння адметных літар беларускай арабіцы ў стандарт Unicode. На дадзены момант гэта ўжо здзейснены факт.
Мэтай гэтага сайта з’яўляецца папулярызацыя і дакументаванне беларускай мовы ў яе персідска-арабскай графіцы. Гэта дзейнасць у канчатковым выніку павінна прывесці да стварэння набору навучальных матэрыялаў для беларускай арабіцы:
— паслядоўнага апісання персідска-арабскай сістэмы запісу для беларускай мовы. Мусяць быць растлумачанымі асаблівасці перадачы персідска-арабскай графікай фанем беларускай мовы, а таксама яе моцныя аспекты і слабасці;
— беларускай навучальнай хрэстаматыі персідска-арабскага пісьма;
— чытанкі.