Хуткія спасылкі:

Буквар

Тэксты (пакуль не працуюць)

Транслітарацыя славянскіх (беларускіх і польскіх) арабскаграфічных тэкстаў

Міхаіл Тарэлка, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Мінск

гэты кантэнт яшчэ рыхтуецца

Ключавые словы: татары ВКЛ, беларуская мова, польская мова, арабскі алфавіт, транслітарацыя

Адным з галоўных прынцыпаў транслітарацыі славян- скіх (польскіх і беларускіх) арабскаграфічных тэкстаў, з якім напэўна пагаджаюцца ўсе даследчыкі рукапіснай спадчыны татараў былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), з’яўляецца перадача кожнага знака арабскаграфічнага тэксту адпа- ведным знакам транслітарацыі. Не павінны сустрэць сур’ёз- ных пярэчанняў і выбар на карысць лацінскай, а не кірыліч- най транскрыпцыі, хоць бы з той прычыны, што беларуская мова мае традыцыю напісання лацінскім алфавітам, у той час як запіс польскіх тэкстаў крыліцай выглядаў бы даволі экзатычна1. Такім чынам галоўная і пакуль не вырашаная праблема транслітарацыі славянскіх (польскіх і беларускіх) арабскаграфічных тэкстаў заключаецца ў выбары канкрэт- най формы знакаў транслітарацыі.

Пры вырашэнні гэтай праблемы на наш погляд важна памятаць, што славісты не першыя, хто сутыкнуліся з праблемай транслітарацыі арабскаграфічных неарабскіх тэкстаў. Аналагічныя праблемы ёсць у цюрколагаў, іраністаў

1 На гэта звяртаў увагу прафесар Чэслаў Лапіч.

¤¤¤

і іншых даследчыкаў тых моў, тэксты на якіх запісваліся арабскім алфавітам.

Улічваючы той факт, што арабскі алфавіт першапачаткова быў створаны менавіта для арабскай мовы, у аснову выбару формы знака транслітарацыі можна пакласці знакі фанетыч- нага значэння літар у арабскай мове, напрыклад літара можа перадавацца знакам ṣ, таму што ў арабскай мове гэтая літара абазначае эмфатычны [ṣ] і г.д. Па гэтым прынцыпе будаваліся сістэмы транслітарацыі цюркскіх і іншых неараб- скіх арабскаграфічых тэкстаў.

Кітабістыка – гэта дысцыпліна, якая месціцца на сутыку славістыкі, семіталогіі (арабістыкі) і цюркалогіі. Таму транслітарацыя славянскіх тэкстаў павінна быць зразумелай цюрколагам і арабістам, г. зн. будавацца па тых самых прын- цыпах.

Выключэнне можа быць зроблена толькі ў тых выпад- ках, калі базавая графема знака транслітарацыі (не дыя- крытычны знак) не супадае з фанетычным значэннем той ці іншай літары ў славянскіх тэкстах. Напрыклад, літара абазначае ў арабскай мове інтэрдэнтальны глухі спірант [ṯ], аднак у беларускіх і польскіх тэкстах яна абазначае [s’] або [ś]. Таму ў якасці знака транслітарацыі мы выбралі знак s̱ , а не ṯ, што на наш погляд значна ўскладніла б чытанне (напрыклад, tābe магло быць інтэрпрэтавана як табе, а не сябе). Аналагіч- ная сітуацыя вакол ẕ для , якая ў арабскай мове абазначае інтэрдэнтальны звонкі [ḏ]. Напрыклад,/ẕ emā / ẕ āmlā, а не demā / dāmlā ‘зямля’.

Такіх выключэнняў няшмат. Акрамя згаданых s замест

t і z замест d гэта:

2 Выкарыстанне літары ض для перадачы [d] даволі часта сустракаецца ў рукапісах ХІХ ст.

¤¤¤

Што да транслітарацыі дадатковых літар, уведзеных у араб- скі алфавіт татарамі былога ВКЛ спецыяльна для перадачы такіх характэрных для беларускай і польскай моваў гукаў як [ʒ], [ʒ’] і [c], [c’], то тут лагічна было б выкарыстоўваць гэтыя самыя знакі, г. зн. ʒ і c. Гэта таксама натуральна як выкары- станне знака о для камбінацыі літара waw + фатха, уведзенай татарамі былога ВКЛ для перадачы галоснага [o].

Гэта датычыцца і перадачы літар уведзеных у арабскі алфавіт іранцамі: پ = p, چ = č, ژ = ž3. Што да пазначэння літары сагыр нун (ك), уведзенай у арабскі алфавіт цюркамі, то яна ўжываецца толькі ў польскіх4 арабскаграфічных тэкстах і толькі ў канцы слова, адпавядаючы разам з папярэднім зна- кам дамма або камбінацыяй дамма + літара و літары ą ў лацін- скаграфічных тэкстах, напрыклад benduŋ або bendūŋ = będą. Знакам транслітарацыі для яе можа служыць ŋ.

Існуюць у кітабістыцы і іншыя праблемы транслітарацыі, якія патрабуюць асобнага вырашэння:

  1. Ці пазначаць літару та марбута (ۃ), якая разглядаецца як варыянт ت (та мамдуда) асобным знакам? На на погляд яе можна было б перадаваць у транслітарацыі знакам літары t з дзвюма кропкамі над ёй, напрыклад, jesẗ.
  2. Знакам ’ мы пазначаем як саму гамзу () так і літару аліф там, дзе яна служыць падстаўкай дя гамзы ў арабскай мове (г. зн. на пачатку слова або склада), а не там, дзе яна ўка- звае на даўжыню галоснага. Такім чынам можна сказаць, што знак ’ слыжыць толькі для перадачы гамзы, у той час як літара аліф без гамзы, якая служыць для перадачы доўгага галоснага [ā], адпаведна перадаецца знакам ā.

3 Што да літары گ = g, таксама ўвезенай персамі для [g], то ў беларускіх тэкстах гэтай літары не можа быць наогул з прычын адсутнасці гука [g]. Ва ўсіх вядомых нам польскіх тэкстах гук [g] перадаецца літарай غ. Быць можа адзінае вядомае нам выключэнне – гэта напісанне імя ўласнага ў рукапісе Р97:Гедыон. Першую літару тут можна інтэрпрэтаваць або як або як кяф (ك), або як кяф (ك), або як гяф (گ) без дадатковага графічнага элемента. У такім разе, безумоўна, знакам транслітарацыі для літары гяф (گ) павінна быць літара g: gedī‘ūn.

4 У беларускамоўных арабскаграфічных тэкстах гэтая літара не ўжыва- ецца з прычыны адсутнасці ў беларускай мове насавых галосных.

¤¤¤

  1. У славянскіх арабскаграфічных тэкстах сродкам пазначэння падваення зычных можа быць спецыяльны дыякрытычны знак шадда або напісанне дзвюх літар. Параўнайце, ‘ūddāl [oddal] ‘аддаў’ (Р975, арк. 32b:3) напі- санае з дзвюма літарамі даль, і ‘uddāwāl [oddaval] ‘аддаваў’ (тамсама, арк. 13a:5) напісаніе з выкарыстаннем шадды. Можа быць у выпадку выкарыстання шадды ставіць над словам наступны знак: ‘ūddāl?
  2. У славянкіх (беларускіх і польскіх) арабскаграфічных тэкстах часта сустракаецца знак, які можна назваць вер- тыкальнай фатхай або надрадковым аліфам (параўнайце арабскі тэрміналіф ханджарыя „кінжальны аліф”)6. У некаторых рукапісах ён замяняе камбінацыю фатха + аліф, абазначаючы, такім чыным, пераважна [ā]. Аднак ёсць рука- пісы, дзе правесці дакладную мяжу паміж фатхай і гэтым знакам немагчыма з прычыны пастаянных ваганняў у сту- пені нахілу гэтага знака. Магчыма, што вырашэнне пра- блемы выкарыстання або невыкарыстання спецыяльнага знака транслітарацыі для вертыкальнай фатхі варта шукаць асобна для кожнага рукапісу ў залежнасці ад асаблівасцяў яго арфаграфіі, ужываючы яго там, дзе ён дакладна адрозніва- ецца ад звычайнай фатхі (і пазначаючы, напрыклад, знакам á), і неўжываючы там, дзе такое адрозненне адсутнічае.
  3. Літару аліф максура (), якая даволі часта выка- рыстоўваецца ў славянскіх (польскіх і беларускіх) арабска- графічных тэкстах, варта пазначаць знакам, адрозным ад знака, які пазначае камбінацыю фатха + аліф (ā), напрыклад, dniâ ‘дня’.
  4. У славянскіх (беларускіх і польскіх) арабскаграфіч- ных тэкстах даволі часта сустракаюцца такія імёны ўлас- ныя арабскага паходжання, які змяшчаюць арабскі артыкль, напрыклад назвы некаторых месяцаў:і інш. Праблема заключаецца ў тым, адлюстроўваць ці не ў транслітарацыі так званае васліраванне, г. зн. пісаць zū ’al-ḥiǧǧa або zū-l-ḥiǧǧa. Другі варыянт нам падаецца больш прымальным, нягледзячы на

5 Р97 – шыфр рукапісу (паўкітаба) канца ХVIII ст., які захоўваецца ў Цэн- тральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

6 Антановіч называў гэты знак „вертыкальнай рысачкай” (1968: 290).

¤¤¤

тое, што па сутнасці з’яўляецца крокам ад транслітарацыі ў бок транскрыпцыі.

  1. Існуе праблема адлюстравання ў транслітарацыі пазі- цыйных варыянтаў літар арабскага алфавіта (пачатковы, сярэдні, канцавы, ізаляваны). У славянскіх арабскаграфіч- ных тэкстах спарадычна сустракаецца напісанне ізалява- ных або канцавых варыянтаў літар у сярэдзіне або на пачатку слова. Можна было б адлюстроўваць такія выпадкі з дапа- могай дэфіса, напрыклад, lubi-c (арк. 79а:10 у хамаіле 1955 г.)7. Аднак трапляюцца такія рукапісы, дзе гэта з’ява мае рэгу- лярны характар, і яе адлюстраванне ў транслітарацыі значна ўскладніла б яе чытанне. Сустракаюцца і прыклады адва- ротнага характару, г. зн. злітнае напісанне слоў, часцей за усё прыназоўніка і назоўніка, напрыклад, poṭṣṭrāḥem ‘пад стра- хам’ (хамаіл 1900 г.)8, якія, відавочна, таксама варта запісваць праз дэфіс: poṭ-ṣṭrāḥem.
  2. У некаторых рукапісах літара ژ больш нагадвае د з трыма кропкамі (а не ر). Але мы не лічым, што гэта можа быць пад- ставай для канстатавання наяўнасці ў рукапісах дзюх асаб- ных літар (ژ і ڎ) і адпаведна ўвядзення двух асобных знакаў таранслітарацыі, і прапанум пазначаць у транслітарацыі абодва графічныя варыянты знакам ž.

Такім чынам, мы прапануем наступную сістэму трансліта- рацыі:

Табліца знакаў транслітарацыі літар арабскага алфавіта
Літара

Знак

транслітара- цыі

Літара

Знак

транслітара- цыі

ا ط
ب b ظ
ت t ع
ث s غ ġ

7 Перапісчык Хасяневіч Мустафа. Хамаіл знаходзіцца ў прыватным ула- данні.

8 У прыватным уладанні.

¤¤¤

Табліца знакаў транслітарацыі літар арабскага алфавіта
Літара

Знак

транслітара- цыі

Літара

Знак

транслітара- цыі

ج ǧ ف f
ح ق q
خ ḫ1 ك k
د d ل l
ذ2 z م m
ر r ن n
ز3 z ه h
س / ڛ s/ ś و w
ش š ي j
ص ء (hamza)
ض ż (ḍ) ة (ta marbuta)
Дадатковыя літары, уведзеныя ў арабскі алфавіт іранцамі і цюркамі
پ p ژ ž
چ č ڭ ŋ
Дадатковыя літары, уведзеныя ў арабскаграфічныя тэксты на беларускай і польскай мовах
د з трыма кропкамі пад ёй ʒ
ص з трыма кропкамі пад ёй c
транслітарацыя знакаў вакалізацыі
fatha е/ a4
вертыкальная fatha (надрад- ковы alif) á5
fatha + alif ā
damma u
damma + waw ū
kasra i
Табліца знакаў транслітарацыі літар арабскага алфавіта
Літара

Знак

транслітара- цыі

Літара

Знак

транслітара- цыі

kasra + ya ī
waw + fatha o
ى (alif maqsura) â

1 Гэтая літара вельмі рэдка сустракаецца ў славянскіх тэкстах.

2 У многіх рукапісах гэтую літару немагчыма адрозніць ад літары ز.

3 У многіх рукапісах гэтую літару немагчыма адрозніць ад літары ذ.

4 У некаторых арыенталізмах, дзе галосны [a] пазначаецца толькі знакам

фатха пад уплывам арабскай альбо асманска-турэцкай арфаграфіі.

5 Ужываецца толькі пры транслітарацыі такіх тэкстаў, у якіх гэты знак дакладна адрозніваецца ад звычайнай фатхі.

Літаратура

Антонович A., 1968, Белорусские тексты, писанные арабским письмом и их графико-орфографичeская система, Вильнюс.

Summary

The first attempts to transliterate the Belarusian and Polish texts written in the Arabic letters were made still in the 19th cen- tury. From that time the great number of such Slavic texts was published in the transliteration. But almost every researcher had his own system of the transliteration based on the Cyrillic or Roman alphabet.

It seems us that main principles of the transliteration can by acceptable for all researches – e.g. the principle that every letter (sign) in the transliterated text must have the corresponding letter (sign) in the transliteration.

¤¤¤

The main problem that has to be solved for the unification of the transliteration – is the form of the transliteration signs. Solving this problem we have to remember that the transliteration of the non-Arabic texts written with the Arabic letters (Persian, Turkish etc.) practiced for the long tome. And we have to use this previous experience but not to try to invent a new alphabet.

Беларуская арабіца
Беларуская арабіца
https://arabica.fias.fr

Транслітарацыя славянскіх (беларускіх і польскіх) арабскаграфічных тэкстаў - May 26, 2020 - Maxime Seveleu-Dubrovnik